Каардынатар Руху «За Свабоду» Мінску, кандыдат у дэпутаты па Слабадской выбарчай акрузе № 28 Юрась Меляшкевіч выявіў гэта парушэнне падчас агляду выбарчых участкаў і патрабаваў неадкладна яго выправіць.
— Улёткі ляжалі па некалькі штук каля агульных інфармацыйных стэндаў, дзе змешчаны афіцыйныя звесткі пра кандыдатаў Слабадской выбарчай акругі. Маё патрабаванне прыбраць агітацыю было выканана, але папярэдняе галасаванне ідзе ўжо чацвёрты дзень. Калі агітацыя размяшчаецца ад аўторка — гэта істотнае парушэнне, — кажа Юрась Меляшкевіч.
Паводле каментара сябра гарадской выбарчай камісіі Сяргея Альфера, які ён даў «Нашай Ніве», гэта грубае парушэнне заканадаўства:
— На выбарчым участку павінен знаходзіцца толькі інфармацыйны стэнд, на якім прадстаўлена інфармацыя пра усіх кандыдатаў у дэпутаты. Ні ў якім разе там не могуць ляжаць нейкія стосы ўлётак. Гэта грубае парушэнне, бо выбарчая камісія мусіць быць незалежнай і непрадузятай.
