Скаргу на дрэнныя ўмовы ўтрымання ў брэсцкім следчым ізалятары накіраваў у раённы суд, а потым у калегію Брэсцкага абласнога суда актывіст Руху «За Свабоду» Іван Стасюк, які быў затрыманы 3 лютага 2010 году і знаходзіўся ў ізалятары часовага ўтрымання цягам трох дзён. Аднак, судовыя інстанцыі адмовіліся ініцыяваць грамадзянскую справу.
На думку актывіста, дрэнныя ўмовы ўтрымання ў ІЧУ, а таксама адмова ў судовым разбіральніцтве парушаюць артыкулы 7 і 10 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
— Мы будзем звяртацца у структуры МУС з патрабаваннем забяспечыць прымальныя ўмовы ўтрымання для грамадзян, якія змяшчаюцца ў брэсцкі ізалятар. Ужо падрыхтавана скарга, якая будзе перададзеная ва Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, — паведаміў актывіст Руху «За Свабоду», праваабаронца Раман Кісляк.
