Іван Крук сцвярджаў (яго аргументацыя выкладзена на пяці старонках), што бюлетэнь «Прававая дапамога насельніцтву», за распаўсюд якога 16 мая на актывіста склалі пратакол паводле часткі 2 артыкула 22.9. Адміністрацыйнага кодэксу, насамрэч меў неабходныя выходныя дадзеныя і распаўсюджваўся ў адпаведнасці з заканадаўствам, а сам пратакол парушэння, паводле Івана Крука, быў складзены па замове зацікаўленых прадстаўнікоў Астравецкага райвыканкама, што супярэчыць артыкулу 16.4 Працэсуальна-выканаўчага адміністрацыйнага кодэксу.
Актывіст прасіў Астравецкі раённы суд пры разглядзе ягонай справы прызнаць адміністрацыйны пратакол № 100537 не адпавядаючым патрабаванням артыкулаў 6.14 и 10.1 ПВК АП РБ і спыніць заведзеную супраць яго адміністрацыйную справу ў сувязі з адсутнасцю правапарушэння.
Суддзя Астравецкага раёна сп. Янкоўскі 17 чэрвеня вынес пастанову пра спыненне адміністрацыйнай справы паводле артыкула 22.9 КоАП ў адносінах да Івана Крука у сувязі з адсутнасцю склада правапарушэння і сканчэннем тэрмінаў накладання адміністрацыйнага спагнання.
— Я цалкам задаволены такім вынікам. Па гэтым паседжанні суда Астравецкага раёну цалкам адноўлена законнасць і справядлівасць, — каментуе рашэнне суда Іван Крук.
