Новости Новости Движения

У Беларусі за апошнія 16 год вынесена 236 смяротных прысудаў

У Беларусі за апошнія 16 год вынесена 236 смяротных прысудаў

3676 просмотров Брест
Мінюст перадаў актывісту Руху «За Свабоду» звесткі пра колькасць смяротных пакаранняў, вынесеных беларускімі судамі пачынаючы з 1990 году.

Паводле інфармацыі Упраўлення арганізацыі і аналітычнага забеспячэння дзейнасці судовых органаў, пік вынясення смяротных прысудаў прыпадае на 1997-1998 гады (адпаведна, 46 і 47 смяротных прысудаў), потым назіраецца істотнае змяншэнне гэтай непрымальнай для еўрапейскіх цывілізаваных краінаў практыкі. Эксперты тлумачаць рэзкае змяншэнне выпадкаў вынясення смяротных пакаранняў беларускімі судамі ўдасканаленнем Крымінальнага кодэксу ў 1999 годзе.

— Вялікая колькасць смяротных прысудаў у 1995-1998 гадах тлумачыцца разгулам злачыннасці ў пачатку 90-х. Звычайна толькі праз некаторы час, колькі год, гучныя справы па дзейнасці буйных крымінальных груповак расследаваліся і даходзілі да суда. Калі ў Крымінальны кодэкс былі ўнесены змены, і судзі атрымалі магчымасць караць 25 гадамі ці даваць пажыццёвае зняволенне, колькасць вынясення смяротных прысудаў рэзка паменела, што, безумоўна, даволі пазітыўна. Але я лічу, што Беларусь, каб наблізіцца да стандартаў Рады Еўропы, мусіць цалкам адмовіцца ад смяротнага пакарання. Сусветная гісторыя сведчыць, што наяўнасць у краіне смяротнага пакарання не змяншае колькасць цяжкіх крымінальных злачынстваў, — каментуе атрыманыя ад Мінюста лічбы актывіст Руху «За Свабоду», праваабаронца Раман Кісляк.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости