Аўтары заявы не згодныя з пазіцыяй няўдзелу ў кампаніях прэтэндэнтаў у кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах, якія не прайшлі працэдуру ўзгаднення адзінага ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.
У заяве гаворыцца, што «адсутнасць гнуткасці ў АДС, адмова ісці на разумныя кампрамісы, жаданне ў любым выпадку адстаяць прынятую раней пазіцыю, прывяло да расколу дэмакратычных сіл на Гомельшчыне».
Пётр Кузняцоў, Валеры Пуціцкі і Галіна Скараход, якія прадстаўляюць абласныя структуры Руху «За Свабоду», Партыі БНФ і Асацыяцыі НДА, заяўляюць пра свой выхад з цяперашняга складу АДС і пачатак перамоваў па фармаванню новай шырокай кааліцыі палітычных і грамадскіх структур рэгіёна і заклікаюць усіх, хто падзяляе гэтую пазіцыю, далучыцца да сумеснай працы.
