Новости Новости Движения

Власти препятствуют регистрации городской организации Движения в Минске?

Власти препятствуют регистрации городской организации Движения в Минске?

4439 просмотров Минск
Камунальнае прадпрыемства «Мінская спадчына» адмовіла ў арэндзе памяшкання для правядзення ўстаноўчай канферэнцыі гарадской структуры Руху «За Свабоду». Гэта ўжо чацвёртая адмова.

Дырэктар КУП «Мінская спадчына» сп. Шыкунец паведаміў у сваім лісце, што зараз у памяшканнях Мінскай гарадской ратушы, дзе актывісты арганізацыі планавалі правесці канферэнцыю, праводзіцца планавы рамонт. У звязку з ім прадаставіць памяшканне 30 чэрвеня ў пагадзінную арэнду не ўяўляецца магчымым.

У лісце не прапанавана альтэрнатыўных варыянтаў і не паведамляецца, калі рамонтныя працы будуць скончаныя.

Агулам у правядзенні ўстаноўчай канферэнцыі адмовілі чатыры сталічныя ўстановы. Прычыны адмовы падаваліся самыя розныя, але ўсе яны, па словах каардынатара Руху па Мінску Юрася Меляшкевіча, былі абсалютна фармальныя.

— Спачатку адміністрацыі гатэляў, куды мы звярталіся, ставіліся да нас прыязна. Мы абмяркоўвалі дату мерапрыемства, атрымлівалі папярэднюю згоду на арэнду канферэнц-залы. Калі мы накіроўвалі ліст, дзе пазначана наша арганізацыя і мэта правядзення, сітуацыя мянялася. Нам адразу шчыра казалі, што будуць разглядаць, але шансаў няшмат, — распавядае Юрась Меляшкевіч.

Нагадаем, мінскія актывісты Руху «За Свабоду» правялі пяць сходаў, на якіх вылучылі больш трыццаці дэлегатаў на ўстаноўчую канферэнцыю па стварэнні гарадской структуры

Меркавалася, што ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні гарадской арганізацыі Руху «За Свабоду» адбудзецца напрыканцы чэрвеня. На ёй запланавана пераабраць кіраўніцтва мінскай рэгіянальнай структуры і аформіць неабходныя для яе рэгістрацыі у юрыдычным аддзеле гарвыканкама дакументы.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости