На ўчарашні маўклівы пратэст прыйшло ў 10 раз болей, чым на папярэдні. Удзельнікі акцыі традыцыйна стаялі на цэнтральнай плошчы і проста размаўлялі паміж сабою. За імі вельмі пільна сачылі людзі ў цывільным і старшыня ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяна Жытко, супрацоўнік аддзела Сяргей Пузікаў, а таксама намеснікі дырэктароў навучальных устаноў па выхаваўчай працы.
Міліцыя, якой было вельмі шмат, на гэты раз паводзіла сябе стрымана. Але на вуліцы Дзімітрава напагатове стаяў аўтазак. Па сканчэнні акцыі маёр міліцыі Віталь Дабрачынскі затрымаў толькі аднаго маладзёвага актывіста Алеся Краўчэню. Ён перапісаў яго пашпартныя дадзеныя і запатрабаваў сцерці фотаздымкі міліцыянтаў і ўдзельнікаў акцыі. Алесь Краўчэня быў адпушчаны без складання пратаколу.

