У праграме наведванне славутасцяў:
Бяздзедавічы — сядзібна-паркавы комплекс Рымскіх-Корсакавых друг. пал. 19 — пач. 20 стст., капліца-пахавальня на могілках у псеўдарускім стылі кан. 19 ст.
Быкоўшчына — сядзібна-паркавы комплекс Козел-Паклёўскіх друг. пал. 19 ст.
Шпакоўшчына — Спаса-Аб’яўленчая царква ў псеўдарускім стылі друг. пал. 19 ст., рэшткі сядзібна-паркавага комплекса.
Дзісна — руіны былой бальніцы друг. пал. 19 ст., касцёл фрацысканцаў у стылі барока друг. пал. 18 ст., сінагогі друг. пал. 19 ст., пажарнае дэпо кан. 19 ст., шэраговая забудова гістарычнага цэнтру, Уваскрасенская царква кан. 19 ст., комплекс былой габрэйскай бальніцы кан. 19 — пач. 20 ст., царква Маці Божай Адзігітрыі і званіца кан.19 ст. на праваслаўных могілках, рыма-каталіцкія могілкі, будынак гарадскй бойні пач. 20 ст., паромнія пераправа праз Заходнюю Дзвіну.
Цвеціна — Крыжаўзвіжанская царква 1864 — 67 гг., драўляныя капліцы друг. пал. 19 ст.
Язна — Спаса-Аб’яўленчая царква 1900 г., брама, дом святара, фрагменты местачковай забудовы, рыма-каталіцкія могілкі з пахаваннямі Корсакаў, рэшткі польскіх вайсковых могілак вайны 1919 — 1920 гг.
Падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах (+37529)1117332, (+37517)1617343, а таксама тут.
