Новости Новости Движения

Затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» Віцебскай вобласці

Затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» Віцебскай вобласці

3862 просмотра Витебск
Хрыстафор Жэляпаў раздаваў жыхарам Віцебска газету «Новае жыццё», у якой надрукаваныя тэзісы праграмы Аляксандра Мілінкевіча.

Амонаўцы затрымалі актывіста, калі ён на вуліцах гораду раздаваў мінакам газету, у якой надрукаваныя тэзісы палітычнай праграмы лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. Пры затрыманні ў Хрыстафора Жэляпава быў 291 асобнік выдання. Меліся таксама дакументы, якія сведчылі пра яго асобу.

Каардынатар Руху па Віцебскай вобласці Хрыстафор Жэляпаў амаль гадзіну знаходзіўся ў Чыгуначным РАУС абласнога цэнтра.

— Праблема ў тым, што міліцыянты не ведаюць законаў. Ім сказалі даставіць — яны даставілі. Зараз афармляюць пратакол. Хутчэй за ўсё мне інкрымінуюць парушэнне Закону «Аб СМІ». Але насамрэч ніякага парушэння няма, бо газету выдае зарэгістраваная арганізацыя. Колькасць асобнікаў не выходзіць за межы дазволенага, — паведаміў Хрыстафор Жэляпаў падчас знаходжання ў РАУС.

Праз гадзіну пасля затрымання актывісту далі на рукі пратакол аб забранні газетаў і вызвалілі. Каардынатар Руху па Віцебскай вобласці лічыць затрыманне адвольным, парушаючым ягоныя канстытуцыйныя правы і намераны абскарджваць дзеянні міліцыянтаў у судзе.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости