10 чэрвеня адбыўся сумесны брыфінг старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і жыхароў дома 32 па вул. Рэвалюцыйнай ў г.Мінску. Жыхарам дома пагражае адсяленне з кватэр, якія знаходзяцца ў іх прыватнай уласнасці, а дому, помніку архітэктуры 19 ст. — знішчэнне з наступным узвядзеннем на яго месцы новага камерцыйнага аб’екта, што стала апошнімі гадамі правілам у Гістарычным цэнтры Мінска.
На брыфінгу, перад прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі агучана заява Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і пазіцыя жыхароў дома 32 і суседніх дамоў па вул. Рэвалюцыйнай адносна сітуацыі ў гістарычным цэнтры і дзеянняў чыноўнікаў у дачыненні да помнікаў Гістарычнага цэнтра Мінска і да лёсу, праблем шэраговых мінчукоў.
Па агульнаму меркаванню, дзеянні Мінгарвыканкама ў дачыненні да помнікаў гістарычнага цэнтра і простых беларускіх грмадзян, якія жывуць у гэтай унікальнай прасторы не толькі антызаконныя, але і амаральныя па сваёй прыродзе.
Актывіст Руху «За Свабоду» , старшыня БДТАПГК спадзяецца, што сумесныя намаганні дазволяць вырашыць комплекс культуралагічных і сацыяльных праблем, якія назапашваюцца ў гістарычным анклаве нашай сталіцы дзейнасцю тых, хто па сваіх службовых абавязках павінен іх вырашаць у строгай адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
Па выніках брыфінгу БДТАПГК прыняло заяву, у якой адзначаецца, што дзейнасць сталічных уладаў па так званай рэканструкцыі гістарычнага цэнтра сталіцы супярэчыць арт. 9; 10; 37 Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», іншым нарматыўна-прававым актам і нават рэгламенту самога Мінгарвыканкама. Прычым, парушэнні адбываюцца зглдна з дазваляльнай дакументацыі Мінгарвыканкама і яго ўпаўнаважаных падраздзяленняў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Рашэнне Мінгарвыканкама ад 17 снежня 2009 г. № 3003 «Аб пераводзе жылога дома № 32 па вул. Рэвалюцыйнай у нежылы» парушае п/п. 1.9.2 п. 3.2.2.1 Асноўных палажэнняў дэтальнага плана рэканструкцыі, рэстаўрацыі, узнаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра горада Мінска, якія прадугледжваюць для дома № 32 па вул. Рэвалюцыйнай змешаны тып выкарыстання — жылую плошчу і размяшчэнне на першых паверхах аб’ектаў сацыяльна-пабытовага прызначэння.
Адсяленне дома і закрыццё яго на так званы капітальны рамонт ці рэканструкцыю прывядзе да знішчэння дадзенага помніка архітэктуры, як гэта адбылося з домам па вул. Рэвалюцыйная, 17, які быў зруйнаваны ва ўгоду бізнэс інтарэсам для ўзвядзення офіснага комплексу.
У заяве адзначаецца, што Рэвалюцыйная 12, 14,
Старшыня БДТАПГК заяўляе, што гістарычны цэнтр Мінску, як помнік горадабудаўніцтва, знаходзіцца на мяжы поўнага знішчэння і заклікае сказаць рашучае «НЕ» забойцам нацыянальнай памяці.
