У позве пазначана, што актывіст сёння а 15 гадзіне мусіць з’явіцца на гутарку ў Пінскі ГУУС да ўчастковага Русіна, каб даць тлумачэнні па адміністрацыйнай справе.
Аляксандр Рамановіч кажа, што раней у размове з ім супрацоўнікі сілавых структураў казалі, што хочуць яго дапытаць з нагоды распаўсюду незарэгістраванай друкаванай прадукцыі. Рамановіч адмаўляўся сустракацца з міліцыянтамі і супрацоўнікамі КДБ без афіцыйнай позвы.
