Новости Новости Движения

Состоялось собрание активистов Движения «За Свободу» Минска

Состоялось собрание активистов Движения «За Свободу» Минска

5654 просмотра
Удзельнікі сустрэчы, якая адбылася 18 траўня, абмеркавалі палітычную сітуацыю ў краіне, планы на будучую дзейнасць, а таксама абралі дэлегатаў на ўстаноўчую канферэнцыю.

У мерапрыемстве ўдзельнічала дваццаць мінскіх актывістаў Руху. Гэта дазволіла вылучыць дэлегатаў на ўстаноўчую канферэнцыю па стварэнні гарадской структуры арганізацыі шэсць чалавек. Бліжэйшым часам запланавана правесці яшчэ тры аналагічныя сходы мінскіх актывістаў з іншымі ўдзельнікамі і абраць дадатковых дэлегатаў.

Мяркуецца, што ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні гарадской арганізацыі Руху «За Свабоду» адбудзецца ў першай палове чэрвеня. На ёй таксама будзе пераабрана кіраўніцтва гарадской структуры Руху. Сярод верагодных прэтэндэнтаў называюць Алеся Лагвінца і Аляксея Кавальца. Пасля гэтага неабходныя дакументы будуць накіраваныя ў Мінюст.

Каардынатар Руху «За Свабоду» па Мінску Юрась Меляшкевіч выступіў са справаздачай дзейнасці арганізацыі за апошнія тры гады. Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч выступіў з дакладам пра бягучую палітычную сітуацыю. Прысутныя таксама абмеркавалі план дзейнасці на бліжэйшую перспектыву.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости