Аляксандра Мілінкевіча выклікалі на допыт 11 траўня, роўна праз месяц пасля трагічных падзей на станцыі метро «Кастрычніцкая».
Допыт у пракуратуры Мінска доўжыўся паўгадзіны. З Аляксандра Мілінкевіча ўзятая падпіска пра неразгалошванне таямніцы следства.
Нагадаем, 24 красавіка следчыя пракуратуры ўжо спрабавалі выклікаць Аляксандра Мілінкевіча на допыт у межах расследавання тэракту ў мінскім метро, а 12 красавіка, на наступнымдзень пасля трагедыі, лідар Руху «За Свабоду» атрымаў папярэджанне ад Генпракуратуры за нібыта «распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі пра трагічныя падзеі ў Мінскім метрапалітэне».
