Актывіст Руху «За Свабоду», старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч запрашае 20 чэрвеня ў сяброўскае падарожжа «Па азёрнаму краю».
Маршрут вандроўкі:
- Пераброддзе — касцёл Сэрца Езуса і Георгіеўская царква кан. 19 — пач. 20 стст.
- Іказнь — касцёл Божага цела і Мікольская царква кан. 19 — пач. 20 стст.
- Браслаў — касцёл Раства Панны Мірыі 20-х гг. 19 ст., Успенская царква кан. 19 ст., замчышча, забудова горада.
- Далёкія — драўляны касцёл Св. Станіслава 20-х гг. 20 ст. у закапанскім стылю.
- Пеліканы (Мілюнцы) — касцёл Св. Якуба пач. 20 ст.
- Дрысвяты — Петрапаўлаўскі касцёл 20-х гг. 20 ст. у закапанскім стылю, Петрапаўлаўская царква кан. 19 ст.
- Відзы — Святатроіцкі касцёл пач. 20 ст., стараверская царква 20-х гг. 20 ст., магіла Тамаша Ваўжэцкага, забудова мястэчка.
- Відзы Лаўчынскія — сядзібна-паркавы комлекс Ваўжэцкіх кан. 19 — пач. 20 ст.
Падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах (+375 29) 111 73 32, (+375 17) 262 73 43 і на сайце pomniki.budzma.org.
