У снежні 2019 года у Беларусі прайшлі акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі, актыўнымі ўдзельнікамі якіх сталі сябры Руху «За Свабоду». Па дадзеных Праваабарончага цэнтра «Вясна», пакаранныя штрафамі і арыштамі былі 132 чалавека, агульная сума штрафаў склала 144 993 рублі.
Для шмат каго гэтыя патрабаванні цяжкім грузам для сямейнага бюджэту, акрамя таго, суды адмаўляюць актывістам у праве сплочваць штрафы ў растэрміноўку. Сёння дзяржава спрабуе спагнаць нагладзеныя пакаранні, да актывістаў прыходзяць судовыя выканаўцы, якія накладаюць арышт і пагражаюць канфіскаваць маёмасць і грашовыя сродкі, адключыць мабільную сувязь, забараніць выезд за мяжу.
17 красавіка арышт быў накладзены на маёмасць сябра Рады Руху «За Свабоду» Вольгі Быкоўскай.
Рада Руху выказвае з гэтай нагоды рашучы пратэст. Мы падкрэсліваем, што ўдзел у мірных акцыях дазволены Канстытуцыяй Беларусі, а людзі выходзілі на вуліцу, каб падтрымаць суверэнітэт Беларусі. Мы лічым штрафы і форму іх спагнання — формай ціску на актывістаў.
Рух «За Свабоду» патрабуе ад уладаў неадкладна адмяніць штрафы, накладзеныя на ўдзельнікаў акцый, а таксама звяртаецца да беларусаў з заклікам пра салідарнасць з актывістамі.
