Імпрэза праходзіла ў сярэдзіне працоўнага дня, таму была не шматлюднай − на яе прыйшло сем чалавек. Аляксандр Мілінкевіч заўважыў, што нават калі б прыйшоў адзін беларус, ён бы быў рады гэтай сустрэчы з земляком. Так пачалася гутарка, арганізаваная Вячкам Станкевічам, кіраўніком Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) − старэйшай беларускай арганізацыяй, існай у Амерыцы.
Падчас цёплай, сяброўскай размовы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары лідэр Руху “За Свабоду” распавёў пра стан грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, унутрыпалітычную сітуацыю, свае планы на удзел у бліжэйшай палітычнай кампаніі і адказаў на пытанні пра свае нядаўнія сустрэчы з прадстаўнікамі амерыканскай улады, пра перспектывы развіцця адносінаў Беларусі з ЕЗ і Расіяй ды іншыя.
Пасля сустрэчы, якая доўжылася каля 2-х гадзін, адбылася гутарка Аляксандра Мілінкевіча з Іллёй Куніцкім ад Згуртавання Беларускай моладзі ў Амерыцы − арганізацыі, якая існуе пры БАЗА.
