Паводле апазіцыянера, незалежніцкая рыторыка кіраўніка дзяржавы не павінна ўводзіць у зман грамадскасць.
– Магчыма, што гэта проста гульня з боку Лукашэнкі. І заўтра ўсё гэта, як кажуць, нам бокам вылезе. І заўтра ён будзе ізноў пад Масквой, будзе распрадаваць фамільнае срэбра, якое яшчэ засталося, каб застацца ва ўладзе.
У 2011 быў “Белтрансгаз” пасля выбараў, зараз можа быць ужо і вайсковая база, нафтаправод, НПЗ. Яшчэ ёсць з чым здавацца.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі маюць прайсці не пазней за канец жніўня 2020 года. Мяркуецца, што найбольш верагоднай датай правядзення галасавання стане 30 жніўня.
