Часткова прыводзім адказы Юрыя Губарэвіча. Поўная версія даступная па спасылцы.
Ці гатовыя вы даць гарантыі бяспекі Аляксандру Лукашэнку?
Юрась Губарэвіч: Так, пасля расследавання яго 25-гадовай дзейнасці і адсутнасці прэтэнзіяў з боку незалежнага суда.
Што нам рабіць з саюзнай дзяржавай і ЕАЭС?
Юрась Губарэвіч: Саюзная дзяржава ўжо цяпер адмірае, а ў ЕАЭС Расія дамінуе і дыскрымінуе Беларусь. Шлях Беларусі — паступовая інтэграцыя ў еўрапейскую эканамічную прастору.
Беларусі варта рухацца ў бок уступлення ў ЕС і НАТА?
Юрась Губарэвіч: ЕС — сяброўства. НАТА на першым этапе — партнёрства з магчымасцю сяброўства, калі гэта ўзмоцніць нацыянальную бяспеку Беларусі.
Беларуская мова павінна быць адзіная дзяржаўнай ці пакінуць двухмоўе?
Юрась Губарэвіч: Беларуская мова — дзяржаўная. З гарантыяй моўных правоў нацыянальных меншасцяў.
Вы за смяротнае пакаранне ці супраць?
Юрась Губарэвіч: Супраць.
Войска павінна быць кантрактным ці варта пакінуць усеагульны вайсковы абавязак?
Юрась Губарэвіч: Кантрактнае, з магчымасцю ўсеагульнай мабілізацыі.
Ці падтрымліваеце вы легалізацыю лёгкіх наркотыкаў?
Юрась Губарэвіч: Так, з цягам часу.
А легалізацыю прастытуцыі?
Юрась Губарэвіч: Калі грамадства будзе гатова да гэтага.
Калі не вы, то хто больш годны з астатніх кандыдатаў?
Юрась Губарэвіч: Той, хто набярэ большасць галасоў падчас праймерыз.
