Сябра рады Руху “За Свабоду” Вольга Быкоўская перакананая, што ў выпадку неабрання іх лідара, Рух “За Свабоду” будзе працаваць на адзінага кандыдата.
– Рух “За Свабоду” ўдзельнічае ў працэдуры вылучэння адзінага кандыдата. І гэта значыць, што ён падтрымае адзінага кандыдата ў любым выпадку, хто б гэтым адзіным кандыдатам ні быў.
Мы, канешне, спадзяемся на перамогу Юрыя Губарэвіча. Але, хто б ні быў адзіным кандыдатам, для нас будзе больш важным адзінства. І таму мы працягнем працаваць усю прэзідэнцкую кампанію.
