Удзельнікі закранулі і пытанне абрання адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Старшыня Руху Юрый Губарэвіч распавёў пра працэдуру праймерыз. Элізабэт Лан падкрэсліла важнасць абрання адзінага для прыцягнення ўвагі да Беларусі з боку міжнароднай супольнасці.
Вынікі візіту ў Беларусь
«У Беларусі людзі змагаліся, каб іх улады пачулі. А ў Швецыі, каб абралі кандыдатам», - падзялілася Лан з сайтам Pyx.by ўражаннямі ад візіту ў Беларусь і тым, якую яна пабачыла розніцу у двух краінах.
Па яе словах, у шведскіх мясцовых уладах кожны прадстаўнік мае адказнасць, і калі ён гэтую адказнасць не апраўдае, то яго ніхто нікуды не абяруць. «А ў Беларусі быццам бы ёсць кола людзей, якім улада, дадзеная проста так, і астатнія спрабуюць да іх дагрукацца», - адзначыла палітык.
Яна высока ацаніла міжнародны круглы стол «Швецыя — Беларусь: удзел грамадзян у прыняцці рашэнняў на мясцовым узроўні», які прайшоў у Мінску. «Было вельмі цікава і захапляльна. У пакоі сабраліся зацікаўленыя людзі, якія жадалі на нешта паўплываць. Ёсць расчараванне хіба што ў тым, якая адлегласць паміж уладамі ў Швецыі і ў Беларусі», - падкрэсліла Элізабэт Лан.
Палітыкі у Швецыі, па яе словах, адчуваюць сябе вельмі няёмка перад людзьмі, якія іх абралі, адчуваюць адказнасць і вельмі перажываюць, што ў наступны раз іх не абяруць. «У людзей ёсць сіла ўплываць на палітыкаў, прынамсі ў Швецыі. Яны могуць выйсці на вуліцы», - дадала Элізабет Лан.
Пры гэтым віцэ-мэр лічыць, што не асабліва ёсць чаму вучыцца беларусам у шведаў. «У беларусаў ёсць зацікаўленасць, жаданне і ідэі. Адзінае, што існуючая сістэма ўлады, якая не дазваляе гэта зрабіць. А так у беларусаў і так усё ёсць», - заключыла шведскі палітык.
