Актыўны ўдзел у іх прынялі сябры Руху «За Свабоду», якія прыехалі з Оршы, Магілёва, Смілавічаў і Мінска. Удзельнікі прачыталі ўрывак з твору Зарэцкага, а таксама выконвалі свае вершы.
Пётр Мігурскі нагадаў, што дзяцінства Міхася Зарэцкага прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам, у гонар чаго ён і ўзяў сабе псеўданім.
«Зарэцкі быў выбітны пісьменнік, і шклоўская грамада з 2001 года дамагаецца, каб ягоная памяць была ўшанаваная ў нашым горадзе», — адзначыў абласны каардынатар Руху. Зараз атрымалі звесткі, што імём Зарэцкага назавуць мясцовую бібліятэку.
Завершылася сустрэча канцэртам.



