Палітыкі і грамадзскія дзеячы зьвярнулі ўвагу беларускага народу і міжнароднай супольнасьці на «небясьпечны намер кіраўнікоў Расеі і Беларусі Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі падпісаць 8 сьнежня сёлета дамовы, якія замацоўваюць залежнасьць Беларусі ад Расеі ды патэнцыйна пагражаюць самому далейшаму існаваньню Беларусі як незалежнай сувэрэннай дзяржавы».
Нагадаўшы, што «беларускі народ стагодзьдзямі змагаўся за сваю незалежную дзяржаўнасьць, паклаўшы ў барацьбе спачатку з Расейскай, а затым з камуністычнай савецкай імпэрыяй незьлічоную колькасьць жыцьцяў», падпісанты падкрэсьлілі, што «лёсавызначальныя для беларускага народу пагадненьні рыхтуюцца ў поўнай сакрэтнасьці, без якіх бы ні было кансультацыяў з прадстаўнікамі грамадзкасьці. Ніводзін праект дакумэнта не апублікаваны. Нават „дэпутаты парлямэнту“ ня здолелі атрымаць хаця б мінімальную інфармацыю ад ураду Беларусі».
Аўтары заявы зьвяртаюць увагу на тое, што прыхільнікі беларуска-расейскай інтэграцыі спасылаюцца на праведзены ў Беларусі рэфэрэндум, адным з пытаньняў якога была эканамічная інтэграцыя з Расеяй. «Але рэфэрэндум быў прызначаны насуперак Канстытуцыі і заканадаўству, у тым ліку шляхам зьбіцьця збройнымі падразьдзяленьнямі спэцслужбаў дэпутатаў апазыцыі непасрэдна ў залі парлямэнту, ён праходзіў з шматлікімі фальсыфікацыямі і не зьяўляецца сапраўдным волевыяўленьнем беларускага народу», — гаворыцца ў заяве.
Таксама адзначаецца, што «ад моманту абраньня Лукашэнкі прэзыдэнтам у 1994 годзе, у Беларусі не было свабодных і справядлівых выбараў, а ў лістападзе 1996 адбыўся канстытуцыйны пераварот і парлямэнт быў гвалтоўна распушчаны. У часе апошняй выбарчай кампаніі ў „палату прадстаўнікоў“ значная частка непраўладных кандыдатаў не была дапушчаная да рэгістрацыі, нідзе назіральнікі не былі дапушчаныя да падліку галасоў, на шмат якіх участках зафіксаваныя іншыя парушэньні. У „парлямэнт“ не прапушчаны ніводзін непраўладны кандыдат. Такім чынам, у Беларусі няма легітымнай заканадаўчай улады, а значыць, любыя дамовы, падпісаныя цяперашняй уладай, апрыёры неканстытуцыйныя».
Аўтары заявы нагадваюць пра добраахвотную адмову Беларусі ад ядзернай зброі ў пачатку
Падпісанты пацьвердзілі пазыцыю, якая была заяўленая ў Віленскім мэмарандуме 2012 году: «Суб’ектам і першасным гарантам незалежнай дзяржаўнасьці Беларусі і нацыянальна-культурнай пэрспэктывы беларусаў ёсьць сам беларускі народ, які павінен сьцьвярджаць сваю палітычную волю ва ўмовах свабоды» і заклікалі дэмакратычныя краіны сьвету «асудзіць любыя спробы Расейскай Фэдэрацыі абмежаваць сувэрэнітэт Беларусі, выкарыстоўваючы адсутнасьць у Беларусі дэмакратычна выбранай улады, а таксама выступіць з ініцыятывай гарантыяў незалежнасьці Беларусі на міжнародна-праўнай аснове».
Заяву падпісалі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, старшыня Руху "За Свабоду" Юрый Губарэвіч, старшыня ТБМ Алена Анісім, былы старшыня Вярхоўнага Савета
А таксама сябра Рады Беларускага Нацыянальнага кангрэсу Вячаслаў Сіўчык, прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы “Сьвежы вецер” Уладзімер Мацкевіч, экс-кандыдат у прэзыдэнта паэт Уладзімер Някляеў і старшыня партыі “Зялёныя” Анастасія Дарафеева далучыліся да заявы ў абарону незалежнасьці, якую днямі прынялі прадстаўнікі партый і рухаў сумесна з Радай БНР.
Паведамляецца, што заява адкрытая да падпісаньня.
