Ініцыятар сустрэчы, сябра Рады Руху "За Свабоду" Уладзімір Кацора распавёў, чаму вырашыў правесці вечарыну з нагоды перапахавання парэшткаў Кастуся Каліноўскага:
– Не ўсе ж мы маглі паехаць у Вільню, у кагосьці візы няма, грошай няма, не ўсе мы такія багатыя людзі, праца таксама. Таму мы ўвечары сабраліся. Я думаю, што мы ўсе павінны прасіць прабачэння ў Кастуся Каліноўскага і яго таварышаў за тое, што мы хоць фармальна і незалежная краіна, але краіна несвабодная.
Мы нават сёння не ў стане прыняць парэшткі тых людзей, якія ў свой час аддалі жыццё за нашу свабоду.
Вечарына ў грамадска-палітычным цэнтра па вуліцы Палескай была адзінай у паўмільённым горадзе, прысвечанай перапахаванню Кастуся Каліноўскага.



