«Шмат хто адгукнуўся на маю кампанію, у інтэрнатах цэлымі групамі галасавалі, студэнты шмат пісалі», — распавёў Сяргей Тышкавец.
Па выніках, кажа экс-кандыдат, ён упэўніўся, што выбарчы працэс не зусім празрысты, вынікі не зусім сумленныя.
Так, яўка на акругах, дзе не было назіральнікаў «Права выбару», заўважна вышэй. Магчыма, былі ўкіды.
«Акрамя таго, калі адкрытыя і сумленныя выбары, чаму назіральнікі не могуць быць каля сталоў, глядзець бюлетэні. Там няма канфідэнцыяльных дадзеных, кожны можа паглядзець. Чаму забароненыя фота- і відэаздымкі? Здымайце, галоўнае не перашкаджаць працы камісіі», — адзначыў Тышкавец.
Далей ён плануе працягваць займацца палітыкай.
«Раз ужо ўлез у палітыку, буду ў ёй заставацца. Не ўсё кепска ва ўладаў, там таксама шмат добрых людзей, якія таксама працуюць. Але калі мы апалітычныя, мы аддаем проста цалкам дзяржаве. А там няма цэльнай карціны, ад гэтага памылкі», — заключыў сябра Руху «За Свабоду».
