«Да маёй кампаніі мясцовыя жыхары ставіліся вельмі станоўча, - адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Іван Крук. - Казалі, што ўсё ім там ясна і зразумела».
Ён прыгадаў, што ні ў каго з ягоных суперніках пад час кампаніі не было ўлётак. «А ў мяне стаялі пікеты па ўсім раёне. Некаторыя казалі, канечне, пра ўзрост, але і шмат хто падтрымліваў», - адзначыў экс-кандыдат.
Палітык адзначыў, што вынікі адрозніваліся ў залежнасці ад раёнаў: найлепшы вынік паказаў Астравец і раёны (другое месца), найгоршы тая ж Смаргонь, дзе яго ведаюць горш.
«Працягнем працу. Наперадзе ў нас яшчэ адна вялікая выбарчая кампанія», - заключыў Іван Крук.
