«У выбарчых кампаніях абавязкова трэба ўдзельнічаць. Людзі цікавіліся, бралі ўлёткі, чыталі праграмы. Ім надакучылі ўлады, ім хочацца кагосьці з альтэрнатывы, з апазіцыі», — адзначыў Уладзімір Сіманковіч.
Асаблівую цікаўнасць ён адзначыў у жанчынаў за 60 год і моладзі. Атмасфера пікетаў яму спадабалася: хаця і трапляліся сярод наведвальнікаў і агрэсіўныя правакатары, але збольшага яна была добразычлівай. Асобную падзяку ён выказаў за прыезд на пікеты кіраўніцтва Руху «За Свабоду» і выступ старшыні, адзначыў салідарнасць сярод віцебскіх кандыдатаў Руху і дапамогу сябра Рады Хрыстафора Жаляпава.
«Па выніках гэтай кампаніі мы прааналізуем атрыманы досвед і выкарыстаем яго ў падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх выбараў. Спыніць палітычную дзейнасць нельга, яна павінна быць сталай», — заключыў Уладзімір Сіманковіч.
