«На пікеты людзі рэагавалі па-рознаму. У некаторых месцах акругі, дзе моладзі шмат, падыходзілі, цікавіліся. А дзе старыя раёны, там старыкі прыходзілі і казалі: «Мы будзем галасаваць за чалавека ад улады, мы за мэра, ён малойца», - падзяліўся ўражаннямі ад кампаніі Аляксандр Ільінец.
Палітык адзначыў дапамогу ад Руху «За свабоду» пад час кампаніі.
«100%, што вынікі выбараў былі сфальсіфікаваныя. Паўсюдна, колькі б кандыдатаў не балатавалася па акрузе, у праўладнага ад 75% падтрымкі. Так быць не можа», - падкрэсліў экс-кандыдат.
Распавёў ён і пра асабістыя праблемы пасля выбараў. «Абяцалі пасля выбараў узяць на працу юрыстам. Паўтары месяцы чакаў гэтай вакансіі. Званіў цяпер, але пасля выбараў аказаўся не патрэбны», - распавёў сябра Руху «За Свабоду».
Пакуль з далейшымі палітычнымі планамі Аляксандр Ільінец не вызначыўся, адзначыў складаную сітуацыю. «Мне трэба карміць сям'ю», - кажа палітык.
Нагадаем, сябра Руху «За Свабоду» Галіна Магучая была членам Віцебскай-Горкаўскай акруговай выбарчай камісіі. Пасля правядзення галасавання яна напісала асобны погляд пра фальсіфікацыі.
