«Уступаючы ў гэтую т.зв. выбарчую кампанію я на ўсіх узроўнях сцвярджаў, што прадстаўнік апазіцыі можа ўдзельнічаць у ёй да канца толькі ў тым выпадку, калі у камісіях будуць прымаць удзел прадстаўнікі апазіцыйнага кандыдата. Як і, нажаль, чакалася ўлады зноў праводзяць выбары не для грамадства, а для сябе», - адзначыў у заяве ў выбаркам Кацора.
У гэтых варунках ён заявіў аб складанні з сябе паўнамоцтваў кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Сельмашаўскай акрузе № 32.
Падставамі стала тое, што ніводны з прапанаваных апазіцыяй кандыдатураў у камісіі Сельмашаўскай акругі не быў уключаны, адмовай на прапанову ўключыць дадатковых прадстаўнікоў адказала і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
