«Гэтая страшная турма была самай першай пабудовай саветаў, калі яны ў верасні 1939 году акупавалі нашу зямлю. У гэтай турме чырвоныя звяры „вызвалялі“ ад жыцця нашых дзядоў», — нагадаў баранавіцкі каардынатар Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар.
Пад час акцыі прыгадалі не толькі тых, каго рэпрэсавалі, але і агулам усіх пацярпелых ад савецкай улады, распавёў брэсцкі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.
«Тых, каго проста забілі, каго маёмасці пазбавілі і прымусілі эміграваць. Мы адзначылі, што сённяшнія беларускія ўлады працягваюць палітыку камуністаў і адмаўляецца ад дэкамунізацыі», — адзначыў Казакевіч.
Асаблівую ўвагу выступоўцы надалі неабходнасці перад рэальнай пагрозай страты незалежнасці краіны аб’яднання ўсіх людзей з апазіцыйнымі поглядамі.
Напярэдадні акцыі сябры Руху «За Свабоду» зладзілі талаку, адрамантавалі крыж і прыбралі тэрыторыю.
Фота Анастасіі Хілько
