Аляксандр Русевіч такія метады працы камісіі ўспрыняў як ціск на яго з мэтай умяшальніцтва ў працу ініцыятыўнай групы і абскардзіў перавышэнне паўнамоцтваў з боку акруговай камісіі ў вышэйстаячую гарадскую камісію.
З гарадской камісіі прыйшоў адказ ад дэпутата Дзмітрыя Шаўцова, які ў дзеяннях камісіі ціску ня выявіў, але, разам з тым, загадаў акруговым камісіям не збіраць празмерную інфармацыю пра кандыдатаў.

