У каментары прэс-службе Руху “За Свабоду”, сябра камісіі распавяла, што хацела праверыць падпісныя аркушы патэнцыйнага кандыдата і пахадзіць разам з ім па кватэрах, каб паглядзець, наколькі актыўна людзі адчыняюць дзверы. Раней такой практыкі ня было, але “ўсё цячэ, усё змяняецца” і зараз, па словах Баннікавай, акруговым камісіям паставілі задачу наведаць зборы подпісаў усіх кандыдатаў.
Аляксандр Русевіч разглядае новыя метады працы камісіі як ціск на патэнцыйнага кандыдата з мэтай умяшальніцтва ў працу ініцыятыўнай групы дзеля перадачы інфармацыі канкурэнтам або дзяржаўным СМІ. Вылучэнец Руху збіраецца абскарджваць перавышэнне паўнамоцтваў з боку акруговай камісіі ў вышэйстаячую гарадскую камісію і прыцягнуць да адказнасці прадстаўніцу Беларускай Аграрнай Партыі, сябра камісіі Баннікаву Алену Леанідаўну.
