"Хто ён такі? Што зараз гэта рабіць? Давайце я зараз з усімі буду сустракацца і дэбатаваць! Навошта? Я не бачу зараз для гэтага нагоды. Калі ён зарэгіструецца, тады і пагаворым перад тымі, хто хоча нас абіраць. Я не бачу неабходнасці менавіта на Еўрарадыё пра нешта гаварыць — гэта не мая пляцоўка. Дакладней — гэта ягоная пляцоўка. І больш сімпатыі вашы на ягоным баку", - заявіў Генадзь Давыдзька карэспандэнту Еўрарадыё.
"Нейтральнай пляцоўкай", на думку Генадзя Давыдзькі, можа стаць адна са школ на іх выбарчай акрузе, дзе будзе ладзіцца сустрэча з выбаршчыкамі.
"Стадыён, дык стадыён. Прапаную Генадзю Давыдзьку адразу пасля рэгістрацыі сустрэцца на дэбатах у будынку школы №73, па вул. Калініна 17", - адказаў Губарэвіч.
