«Людзі за 25 год стаміліся ад адсутнасці сапраўдных выбараў, не вераць у чарговую выбачую кампанію, не вераць, што ў парламенце будуць прадстаўленыя дэпутаты, якія будуць адстойваць іх інтарэсы», — сказаў Юрый Губарэвіч сайту Pyx.by.
Сітуацыя, па ягоных словах, кардынальна мяняецца, калі на акрузе вядзецца праца па вырашэнню мясцовых праблемаў. Збор подпісаў праходзіць зусім па-іншаму: жыхары дзякуюць за дапамогу і гатовыя падтрымаць сваім подпісам вылучэнне ў кандыдаты.
Нагадаем, што Губарэвіч дапамагаў адразу некалькім групам жыхароў на сваёй акрузе: тым, што змагаліся з ушчыльняльнай забудовай і пабудовай семі парковак кварталаў Сурганава-Чорнага-Коласа («Сямі паркінгаў»), і тым, якія змагаліся з пабудовай у двары дамоў на вуліцы Талбухіна бізнес-цэнтра.
На перадвыбарчых пікетах працягваецца рашэнне гэтых праблемаў. Ідзе збор подпісаў з патрабаваннем да Мінгарвыканама даць дакладную інфармацыю па плануемай забудове і ПДП кварталаў «Сямі паркінгаў» і тэхніка-эканамічных паказчыкаў аб’екта, які будуецца у дварах на Талбухіна.








