«Грамадства паступова мяняецца, людзі становяцца больш актыўнымі ў вырашэнні лакальных праблем. Пры гэтым, мясцовая ўлада не абіраецца і не прадстаўляе інтарэсы насельніцтва, таму грамадзянам прыходзіцца разлічваць на ўласныя сілы і аб’ядноўвацца для вырашэння лакальных праблем і прасоўвання сваіх інтарэсаў», — адзначыў арганізатар Школы, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.
Падчас рэгіянальных трэнінгаў, дадаў ён, «мы даем веды, як праз легальныя метады ўдзелу у прыняцці рашэнняў уплываць на развіццё рэгіёну, дамагацца уліку інтарэсаў мясцовых жыхаі напрацоўваць лідарскі патэнцыял».
«Дзякуючы гэтай сустрэчы, удзельнікі атрымалі новыя веды, абнавілі старыя. Мы змаглі абмяняцца вопытам: паслухалі актывістаў, атрымалі магчымасць выказацца», — адзначыў сябра мінскай абласной рады Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор.
