"Я не са спецслужбаў, не займаўся яго [Губарэвіча] дасье, ня ведаю, на каго ён працуе, але калі ён шчыра не сваёй палітычнай кар'ерай займаецца, а шчыра хоча зрабіць маю краіну квітнеючай, незалежнай, і я гэта ўбачу, то я сам складу паўнамоцтвы [кандыдата] і скажу ідзі [ў парламент]", - заявіў старшыня "Белай Русі" ў інтэрв'ю парталу TUT.BY.
"Навошта чакаць афіцыйнай рэгістрацыі? Прапаноўваю Генадзю Давыдзьку сустрэцца ў эфіры Еўрарадыё пры пасярэдніцтве Змітра Лукашука і правесці дэбаты ўжо зараз. На дэбатах і вырашым, хто будзе лепшым кандыдатам на акрузе. А зэканомленыя пасля адмовы ад далейшага ўдзелу час і сродкі “Белая Русь” зможа скіраваць на добраўпарадкаванне акругі. Гэта будзе з іх боку першай рэальнай дапамогай жыхарам раёну", - парыраваў Юрый Губарэвіч.
Юрый Губарэвіч мае намер вылучацца кандыдатам у дэпутаты па Усходняй выбарчай акрузе №107, якая ахоплівае частку Савецкага і Першамайскага раёнаў г. Мінска.
