«У Дрыбіне пачалі шукаць нейкія гістарычныя падзеі, дык акрамя перамогі над хвашыстамі нічога ім да цяму не прыйшло. Вырашылі паставіць камень, на што тутэйшая зямля багата, у гонар заснавання (ці першай згадкі). І ніяк лепей не здолелі, чым па-руску», адзначыў Юркоў. Ён звярнуўся да мясцовай улады ў пачатку ліпеня запатрабаваў для гісторыі «назваць канкрэтных службовых асобаў, якія прымалі такое рашэнне».
У адказе старшыня Дрыбінскага райвыканкаму Д. Гатоўчык не знайшоў нічога лепшага, як нагадаць, што ў Беларусі дзе дзяржаўныя мовы.
Спонсарскую дапамогу ў вырабе дошкі пры гэтым «аказала рытуальная крама „Анёл“».
«Як жыхар нашага раёну, неабыякавы да ягонага лёсу, вы маеце магчымасць прыняць удзел у зборы грашовых сродкаў для замены шыльды ў 2020 годзе», — заключыў чыноўнік.
У сваю чаргу, Юркоў задаволены, што адказалі па сутнасці, але чакаць год не плануе. «Звярнуся да юрыстаў па дапамогу і зноў да чыноўнікаў у выканкам», — адзначыў актывіст Руху.
Ён спадзяецца, што атрымаецца сабраць на замену шыльды ў самім Дрыбіне, але гатовы пры неабходнасць запусціць краўдфандынгавую кампанію.
