«На мінулай палітасамблеі было прынятае рашэнне прыпыніць сяброўства венгерскай партыі Fidezs папуліста Віктара Орбана», — адзначыў сайту Pyx.by Міхалевіч. Па ягоных словах, у шмат якіх пытаннях Орбан працаваў на карысць Масквы.
Праз працяглыя дэбаты па гэтым пытанні, дадаў палітык, у працы палітасамблеі адбыліся змены: не паспелі вырашыць усе бягучыя пытанні, заслухаць справаздачу прэзідэнта ЕНП і іншых кіраўнікоў.
«Набліжаюцца выбары ў Еўрапарламент, і Еўрапейская народная партыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя партыі з ўсіх краінаў Еўрасаюза, займае прынцыповую пазіцыю па стрымліванні Расіі і падтрымкі Украіны, Беларусі ды іншых незалежных краін», — пракаментаваў Міхалевіч.


Фота прэс-службы ЕНП і Алеся Міхалевіча.
