Нагадаем, што прадстаўнікі чатырох арганізацый — Рух «За Свабоду», партыя Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя «Грамада» — выступілі ініцыятарамі святкавання Дня Волі з палітычным складнікам. Пасля забароны адзначэння ў цэнтры Мінска, яны падалі заяўку на Кіеўскі сквер і атрымалі дазвол.
Адпаведна прадстаўленай афішы, 24 сакавіка выступяць N.R.M., «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана», «Водар», Kas, «Няхай».
«Агулам у спісе было значна больш гуртоў. Давялося рабіць выбар, бо не ўсе могуць змясціцца ў адведзены час», — адзначыў на сённяшнім анлайн-брыфінгу старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Акрамя таго, на пляцоўцы будуць працаваць фудкорт, рамеснікі і палітычны намётавы гарадок. Арганізатары плануюць паўтарыць мінулагодні фармат свята. «Мінск павінны быць у гэты дзень наш. Бярыце з сабой бел-чырвона-белыя сцягі, дзяцей і добры настрой», — параіў старшыня БСДП Ігар Барысаў.
Арганізатары таксама абвесцілі тэрміновы збор сродкаў. «Мерапрыемства, якое мы ладзім у Мінску, патрабуе значных укладанняў. Гэта не толькі абавязковыя выплаты, камунальныя службы, медыцынская дапамога, міліцыя — дзяржава патрабуе, без гэтага немагчыма правесці свята легальна. Але гэта і выдаткі на сцэну, ёсць і іншыя выдаткі. Застаецца фактычна тры дні, бо сродкі, якія акумуляваліся на ўсе мерапрыемствы #БНР101 у тым ліку сябрамі і нашых структураў для нас засталіся недаступнымі», — адзначыў Губарэвіч.
На сёння дапамогу на правядзенне мерапрыемства можна пералічваць на наступныя рэквізіты:
У Беларусі
БСБ банк
5144 2105 1119 6132
Volha Kavalkova
Тэрмін дзеяння — 10/19
MasterCard
і з-за мяжы
Рахунак: PL90109018700000000142176050
Банк: Santander S.A. al. Jana Pawła II 35,
00-899 Warszawa, PolandМэта: Darowizna na cele statutowe (dzień wolności Białorusi)
Donation for statutory purposes (Belarus’ freedom day)
Ахвяраванне на статутныя мэты (Дзень волі, Беларусь)
FUNDACJA «BIAŁORUSKI DOM» Ul. Wiejska 13/3
00-480 Warszawa
Арганізатары свята ў Мінску не супрацьпастаўляюць свята ў Гродна, адзначыў сустаршыня партыі БХД Віталь Рымашэўскі, назваўшы такія супрацьпастаўленні правакацыяй. «Мы падтрымліваем канцэрт у Гродна, але гэта не нагода не праводзіць свята ў Мінску», — падкрэсліў Рымашэўскі.
