Па дадзеных СК, Пятрухін «наўмысна з мэтай распаўсюду заведама ілжывых звестак, выдумкі (паклёпа)... якія ганьбяць участковага інспектара Сяргея Ігнацюка» «размясціў у прамой трансляцыі свабодны для іншых карыстальнікаў відэаролік «Суд Пятрухіна 29.03.2018». Па дадзеных следчых, ролік прагледжаны не менш чым 5,2 карыстальнікамі Youtube.
Па выніку блогер стаў абвінавачваемым па справе пра паклёп у публічным выступе (ч.2 арт. 188 КК, пакараннем можа быць штраф, папраўчыя работы да двух год, арышт, абмежаванне волі да трох год).
«Быў у следчага Андраніка Хачатрана са сваім адвакатам, атрымаў гэтую пастанову. Віну не прызнаў», — распавёў сайту Pyx.by Сяргей Пятрухін.
Па ягоных словах, ён цяпер знаходзіцца пад падпіскай аб невыездзе.
Блогер лічыць справу помстай, магчыма, звязанай з ягонай актыўнай дзейнасцю супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода ці сюжэтамі, якія ён зрабіў як відэаблогер.
