Актывісты Руху «За Свабоду» сцвярджаюць, што беларускія ўлады абмяжоўваюць іх правы на свабоднае выражэнне свайго меркавання, прадугледжанае артыкулам 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а спробы абскардзіць рашэнні чыноўнікаў у судзе былі безвыніковыя.
— Забарона на правядзенне пікетаў з’яўляецца дыскрымінацыяй паводле перакананняў (артыкул 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах), а таксама наша права на справядлівае судовае разбіральніцтва (п.1, артыкул 14 Пакту) і права на мірныя сходы (артыкул 21 Пакту), — лічыць Раман Кісляк.
Брэсцкія гарадскія ўлады рэгулярна забараняюць правядзенне пікетавання і іншых масавых мерапрыемстваў у цэнтры гораду. Скарга базавалася на забароне пікета з нагоды ўсталявання помніка
