Таццяне быў 61 год, яна раней працавала намеснікам дырэктара ліцэя №1 па вучэбнай працы. У яе засталіся дзве дачкі, дзве ўнучкі і тры ўнука.
Таццяна Сырыца – жонка вядомага гісторыка, грамадскага дзеяча, былога кіраўніка суполкі Руху «За Свабоду» ў Баранавічах. Больш за тры гады таму, у 2015 годзе, ён раптоўна памёр.
У 2016 годзе ў памяць пра Віктара Сырыцу Рух «За Свабоду» заснаваў прэмію ягонага імя, якой узнагароджваюць актывістаў, якія за мінулы год арганізавалі выбітныя рэгіянальныя ініцыятывы.
