Прапанову правесці канферэнцыю 15-16 снежня і зрабіць яе справаздачна-выбарчай вынес старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. «Прайшлі два гады з мінулай канферэнцыі, — нагадаў ён. — Кіраўніцтва можа пацвердзіць сваю падтрымку ў сяброў арганізацыі».
Перад тым пройдуць абласныя сходы, у тым ліку ў Гродзенскай і Магілеўская будуць абраныя новыя каардынатары.
Удзельнікі канферэнцыі таксама вызначаць фармат удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі: ці будзе Рух «За Свабоду» вылучаць свайго кандыдата у межах праймерыз правацэнтрысцкай кааліцыі і каго.
Апошнія некалькі месяцаў у арганізацыі з дапамогай экспертаў вялася работа над абноўленай палітычнай праграмай. Дэлегаты зацвердзяць яе канчатковы варыянт.
Рада Руху «За Свабоду» таксама зацвердзіла працэдуру падрыхтоўку да абласных сходаў і канферэнцыі і прыняла ў склад арганізацыі 28 новых сябраў.
