«Інфармацыя на вашу заяўку аб неабходнасці дапрацоўкі ўводу дадзеных на беларускай мове пры правядзенні паслугі „Адвольны плацёж“ перададзеная распрацоўшчыку і будзе ўлічана ў працэсе дапрацоўкі сістэм „Інтэрнэт-банкінг“ і „Мабільны банкінг“», — паведамляецца ў адказе на зварот Шыманскага ад намесніка старшыні праўлення «Белінвестбанка» Аляксандра Філіповіча.
У банку абяцаюць палепшыць паслугу да канца 2018 году.
Сябра Руху «За Свабоду» застаўся адказам задаволеным, ведаючы, як працуе банк, упэўнены ў тым, што яны выканаюць сваё абяцанне і рэкамендуе актыўным і неабыякавым беларусам часцей звяртацца ва ўстановы, з якімі яны ўзаемадзейнічаюць і адстойваць сваё права на карыстанне беларускай мовай.
«Чым больш будзе такіх зваротаў, тым мацней будзе гучаць голас нацыянальнага адраджэння», — адзначыў сайту Pyx.by Дзмітрый Шыманскі.
