«Заяўнікам мерапрыемства выступаў Станіслаў Суднік. Яму прыйшла 23 ліпеня пісьмовая адмова, дзе ёсць проста спасылка на 23.34 КоАП (Парушэнне парадку ці правядзення арганізацыі масавых мерапрыемстваў)», — распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Сяргей Пантус.
Ён лічыць, што гэта адмова з серыі «таму, што могуць». «Сёння была накіраваная скарга на гэтае рашэнне і вусна патлумачылі, што адмовілі, бо была няправільна складзеная заяўка. Прыдраліся да фармальнасцяў», — дадаў Пантус. Актывіст Руху «За Свабоду» адзначыў, што на сёння было вырашана перанесці мерапрыемства на 5 жніўня.
«155 год паўстанню і ў год малой радзімы мясцовыя ўлады паступілі проста непрыгожа па-чалавечы. З 1995 года на гэтым месцы праходзілі мерапрыемствы, ксёндз праводзіў службу, усе маліліся, усё было годна. Чаго яны зараз упёрліся, не ведаю», — заключыў Сяргей Пантус.


