Як вядома ад праваабронцаў з ПЦ «Вясна», следчыя дзеянні праводзяцца у межах раследавання крымінальнай справы, але іншай інфармацыі пакуль няма.
«Мы выказваем занепакоенасць з нагоды такіх дзеянняў беларускіх уладаў», - пракаментаваў падзеі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Палітык расцаніў такія дзеянні як праявы ціску на вольныя медыя, адзначыўшы, што БелаПАН – гэта адзінае незалежнае інфармацыйнае агенцтва ў Беларусі. Губарэвіч нагадаў, што менавіта БелаПАН быў генеральным спонсарам святкавання 100-годдзя БНР у Мінску.
«Нейкія версіі будаваць пакуль рана. Мы будзем сачыць за развіццём падзеяў», - падкрэсліў лідар Руху.
