У лістападзе 2017 года Ашурак адзначыў 100-годдзе рэвалюцыі 1917 года, калі прынёс вянок з чарапамі і калючым дротам да помніка Леніна ў Бярозаўцы. Справу пра дробнае хуліганства спынілі праз адсутнасць складу правапарушэння.
Гэтае рашэнне не задаволіла прадстаўнікоў камуністычнай суполкі, якія звярнуліся да прадстаўнікоў уладаў з шэрагам скаргаў. У сакавіку пасля працяглай перапіскі ў тым ліку і Генпракуратай камуністы звярнуліся з адкрытым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі «Пра небяспечнае патуранне праваахоўных органах у адносінах да факта апаганьвання помніка Леніна».
«Улічваючы, што вышэйзгаданы акт вандалізму і патуранне яму, як паказваюць падобныя факты ў суседніх дзяржавах, здольныя выклікаць грамадскую нестабільнасць, якая можа быць выкарыстана дэструктыўнымі антыбеларускімі сіламі, звяртаемся да вас з прапановай аб прыняцці неабходных мер, каб, як сам факт дадзенага правапарушэння, так і бяздзейнасць праваахоўных органаў, атрымалі адэкватную ацэнку, вінаватыя былі пакараныя і тым самым былі створаны ўмовы для выключэння падобнага ў далейшым», — сказана ў адкрытым звароце. Да яго былі прыкладзеная перапіска з рознымі органамі на 16 лістоў.
Увечары 13 чэрвеня да Вітольда Ашурка прыйшоў участковы, каб паразмаўляць па факце гэтага звароту. «Загадалі правесці са мною размову, наконт „неэтычнасці“ майго ўчынку», — распавёў сайту Pyx.by Вітольд Ашурак.
Па ягоных словах, «участковы проста выканаў загад свайго кіраўніцтва». «Прапаноўваў падпісаць паперу аб правядзенні размовы, але быў гатовы і не пакрыўдзіўся на адмову падпісвацца. Загад прыйшоў з Генпракуратуры», — дадаў актывіст Руху «За Свабоду».
«Я рады, што прымусіў нервавацца нашчадкаў бальшавіцкіх гангстараў, якім не спадабалася як я адзначыў
