Нагадаем, пра магчымую крымінальную справу па гэтым артыкуле стала вядома ў сакавіку. Тады ў дом актывіста ўламіліся міліцыянты і яго затрымалі. Па іх інфармацыі, абраза была ў адным з допісаў у Facebook Барыса Анікеева (калажы «Казачныя жывёлы»), на якім былі выявы звяроў і Лукашэнкі і які актывіст прадубляваў з мінулагодніх успамінаў.
«Па выніках правядзення праверкі ў адносінах вас было прынятае рашэнне ў адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па п.2 ч.1 арт. 29 УПК Рэспублікі Беларусь», — сказана ў лісце з РАУС Чыгуначнага раёна Гомеля за подпісам начальніка аддзела І.Н. Цімашэнкі.


Нагадаем, што спробы абвінаваціць у абразе прэзідэнта былі і супраць іншых сяброў Руху «За Свабоду»: Дзяніса Рабянка з Калінкавічаў, Паўла Спірына з Мінска. Але на сёння ніводнай з гэтых справаў хада не дадзеная.
