У гэтым годзе ужо
«Прэмія „За Свабоду думкі“ — гэта народнае ўганараванне выбітных беларусаў, якія на сёння не могуць атрымаць падобную падтрымку з боку дзяржавы», — адзначылі арганізатары.
Усе сабраныя талакой грошы пойдуць на арганізацыю цырымоніі ўручэння прэміі (у тым ліку на выраб статуэткі для лаўрэата), а таксама арэнду аўтобуса для ўдзельнікаў цырымоніі з Мінска.
«Уручэнне прэміі стала добрай традыцыяй, мерапрыемства збірае сотні ўдзельнікаў з розных куткой Беларусі. Гэтым разам мы прапануем кожнаму беларусу стаць яе суарганізатарам, і для гэтага збіраем грошы праз краўдфандынг», — адзначыў старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Агулам запланавана сабраць да 5 тысячаў рублёў. Арганізатары прапануюць ахвярадаўцам рознага кшталту падарункі, удзел у імпрэзе (будзе арганізаваны праезд і харчаванне). Тыя, чый унёсак складзе больш за 1000 рублёў, могуць стаць партнёрам мерапрыемства.
Нагадаем, лаўрэатамі прэміі імя Васіля Быкава станавіліся Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Павал Севярынец, Алесь Пушкін, Ада Райчонак, Уладзімер Някляеў, Лявон Вольскі, Алесь Белакоз, Зміцер Вайцюшкевіч і Алесь Марачкін, Валер Мазынскі, Ніл Гілевіч, Віктар Шалкевіч. У мінулым годзе лаўрэатам юбілейнай прэміі стаў грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч.
Падтрымаць правядзенне ўручэнні прэміі імя Васіля Быкава «За Свабоду думкі» можна тут.
