«Мы расклейвалі плакаты, падрыхтаваныя арганізатарамі свята ля Опернага тэатра ў Мінску. У прыватнасці там былі слоганы „Святкуем разам“ і іншыя. Затрымліваў мінскі АМАП», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.
Па ягоных словах, на гэты момант ён, а таксама актывісты Юрый Мяцельскі і Пятро Матанскі знаходзяцца ў РАУС, ідзе працэдура высвятлення іх асобаў.
Затрыманне пацвердзілі і ў аддзяленні міліцыі. "Праводзіцца праверка", - паведаміў дзяржурны РАУС.

