Баранавіцкія ўлады дазволілі на 25 сакавіка мітынг і святочны канцэрт у парку ў цэнтры горада. Але гарвыканкам не адмовіўся ад атрымання платы за працу камунальшчыкаў, медыкаў і міліцыі, таму правядзенне свята пад пытаннем праз адсутнасць сродкаў у арганізатараў.
«Мы даведаліся суму, прынялі рашэнне, што свята ў Баранавічах усё ж будзе», — распавёў сайту Pyx.by заяўнік акцыі, абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Юрый Казакевіч.
Па ягоных словах, на сёння арганізатары працуюць над тым, каб напоўніць праграму выканаўцамі і выступоўцамі, а таксама знайсці грошы для аплаты гарадскіх службаў, медыкаў і міліцыі.
